Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Лідэры АДС правядуць акцыю ў падтрымку незалежнай прэсы

02.05.2008. Тэгі: акцыі, незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

3-га траўня — у Сусветны дзень свабоды прэсы — прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС) правядуць акцыю салідарнасці з незалежнымі СМІ краіны. Усім ахвотным яны будуць бясплатна раздаваць друкаваныя выданні, забароненыя для распаўсюду праз кіёскі «Белсаюздруку» і па падпісцы. Сярод іх газеты «Народная воля», «Товарищ» і «Наша Ніва».

Як паведамляе інфармацыйны цэнтр АДС, акцыя пачнецца, а 12-й гадзіне каля Галоўпаштампта.

Паводле намеcніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, галоўная мэта акцыі — прадэманстраваць на ўласным прыкладзе дэмакратычным актывістам неабходнасць падтрымкі распаўсюду незалежных выданняў.

Інфармацыйны цэнтр АДС нагадвае, што паводле Індэксу Свабоды прэсы, які штогод складае амерыканскі даследчы цэнтр Freedom House, Беларусь займае 188-е месца са 195-ці краін. Летась, паводле Freedom House, Беларусь была на 186-м месцы.

Нават сярод несвабодных краін, якіх аўтары дакладу налічылі 64, Беларусь знаходзіцца бліжэй да канца спісу, у кампаніі з Узбекістанам, Кубай, Туркменістанам, Бірмай і Паўночнай Карэяй.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования