«Валадарку» пачалі расфарміроўваць

2008 2008-05-03T13:05:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжведамасная камісія перадала ва ўрад прапановы наконт перамяшчэння следчага ізалятара № 1 і рэканструкцыі Пішчалаўскага замка ў Мінску. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў МУС Беларусі.

Нагадаем, такое даручэнне было дадзена камісіі, створанай яшчэ ў 2005 годзе з прадстаўнікоў міністэрстваў культуры, фінансаў, эканомікі, Мінгарвыканкама, іншых структур, прэм\’ер‑міністрам Сяргеем Сідорскім пасля таго, як 20 красавіка абвалілася адна з чатырох вежаў Пішчалаўскага замка.

Як зазначыў суразмоўца агенцтва, не раскрываючы падрабязнасці прадстаўленых у Саўмін прапаноў, камісія ініцыюе вызначэнне ў самы кароткі тэрмін месца будаўніцтва і прыняцце рашэння аб пачатку будаўніцтва новага будынка СІЗА № 1 за межамі сталіцы.

Магчымае месца будаўніцтва пакуль афіцыйна не называецца, з ім павінен вызначыцца ўрад. Што тычыцца далейшага лёсу Пішчалаўскага замка, то размова ідзе не аб перадачы яго на баланс гарадскіх уладаў, а аб неабходнасці бюджэтнага фінансавання з уключэннем аб’екта ў дзяржаўную праграму рэстаўрацыі і рэканструкцыі.

У МУС таксама паведамілі, што цяпер з асобных частак СІЗА № 1 некалькі соцень грамадзян ужо пераведзены ў жодзінскі следчы ізалятар.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе ў стылі ранняга класіцызму. Ён адразу пачаў выкарыстоўвацца ў якасці турмы. У пачатку мінулага стагоддзя тут утрымліваўся ў зняволенні Якуб Колас, арыштаваны за ўдзел у несанкцыянаваным з\’ездзе радыкальна настроеных настаўнікаў. Прыкладна з 1999 года пачаліся размовы аб будаўніцтве новага будынка СІЗА на ўскраіне Мінска і перадачы будынка замка ў распараджэнне гарвыканкама, аднак далей размоў справа не пайшла.

Летам 2002 года газета «Вечерний Минск» паведаміла, што найбольш прыгоднай для будаўніцтва новага следчага ізалятара спецыялісты МУС і камітэта па архітэктуры, горадабудаўніцтве і землекарыстанні Мінгарвыканкама прызналі пляцоўку ў раёне Калядзічаў пад Мінскам. Паводле арыенціровачных разлікаў, кошт будаўніцтва СІЗА можа скласці каля 20 мільёнаў долараў.

Паводле БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international