Гродзенскія ўлады забаранілі школьнікам удзел у гістарычнай навуковай канферэнцыі

2008 2008-05-02T14:18:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадзянская пазіцыя вучняў школы №28 Сяргея Батуры і Аляксандра Лютомскага, а таксама іх настаўніка Аляксандра Рабкова стала падставай для прыняцця карных мераў прадстаўнікамі гарвыканкама.

Прычынай забароны ўдзелу ў гарадской гістарычнай канферэнцыі таленавітых дзяцей стаў той факт, што два вучні сярэдняй школы №28 амаль год таму знялі фільм, прысвечаны абароне Гродна ад руйнавання. Пасля прэзентацыі аматарскай стужкі у роднай навучальнай установе факты сталі вядомыя ўладам.Была зарганізаваная жорсткая праверка, падчас якой амаль не страцілі пасады загадчык аддзела адукацыі гарвыканкама Сяргей Блажэй, дырэктар школы Ігар Ахметаў і настаўнік гісторыі Аляксандр Рабкоў.

Даклад вучняў у межах навуковай канферэнцыі быў прысвечаны гісторыі гродзенскай лютэранскай суполкі, а іх настаўнік падрыхтаваў грунтоўную працу “Патрыятычнае выхаванне школьнікаў на прыкладзе музея 29-й арміі”. Але зняты год таму фільм так “крануў” улады, што яны вырашылі па-свойму разлічыцца з яго аўтарамі.

Тым часам фільм пра руйнаванне Гродна, зняты школьнікамі, актыўна распаўсюджваецца ў горадзе, і не выключана, што справа аб пераследзе з боку ўладаў будзе мець пэўны працяг. Ва ўсялякім выпадку, стала вядома, што бацькі аўтараў стужкі працуюць у КДБ і памежных войсках, у сувязі з чым за паводзіны сваіх нашчадкаў атрымалі папярэджанні па службовай лініі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international