Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Генадзь БАРБАРЫЧ: “У пастарунку я заступіўся за цяжарную жанчыну”

02.05.2008. Тэгі: затрыманьні, журналісты, свабода слова.
Крыніца: «Народная воля».

— Каля 30 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» былі затрыманыя ўчора каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску, на месцы святкавання афіцыйнымі прафсаюзамі Першамая. Сярод затрыманых – Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Андрэй Бабіцкі, лідэры «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Федарук, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч.

Усіх даставілі ў РАУС Першамайскага раёна. У сваю чаргу паплечнікі затрыманых вырашылі проста ля сцен РАУС зладзіць акцыю ў іх падтрымку. Сведкам гэтага быў у тым ліку і Генадзь Барбарыч. “Маладыя людзі сталі ў ланцуг, дасталі партрэты палітзняволеных... Літаральна праз некакалькі хвілін з будынку РАУСа павыскоквалі спецназаўцы, — распавёў карэспандэнту "Народнай волі” Барбарыч. – Некаторыя маладзёны кінуліся ўцякаць, а некалькі чалавек, пераважна дзяўчаты, засталіся на месцы. Я назіраў за гэтым з боку, але спецназаўцы разбірацца не сталі і запрасілі мяне прайсці разам з імі”.

Затрыманых змясцілі ў актавай зале: “Я стаў перапісваць іх прозвішчы, -- працягвае Генадзь. -- І тут два чалавека ў цывільным заўважылі ў дзяўчат бел-чырвона-бела сцяг. Яны спрабавалі вырваць яго сілай, але дзяўчаты ўпіраліся. Адна з іх, Вольга Жураўлёва – цяжарная, яе штурхалі... Я не вытрымаў, падыйшоў і запытаўся ў “цывільных”: “Што вы робіце?” Тыя, даведаўшыся, што я журналіст, схапілі мяне за адзенне і папрасілі сыйсці з актавай залы. Пратакол на мяне не складаўся. Праз некаторы час выпусцілі і затрыманых разам са мной маладых людзей”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования