viasna on patreon

Таццяна КІМ: “У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА”

2008 2008-05-02T12:37:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта была іх першая сустрэча. Пасля таго, як суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў маладзёжнага актывіста Андрэя Кіма да 18 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і збіццё супрацоўніка ДАІ, Таццяна Кім больш не бачыла сына.

“Народная воля” паведамляла аб тым, што за кратамі ў Андрэя Кіма рэзка пагоршыўся зрок. Хлопца паклалі ў турэмны шпіталь. Для таго, каб наведаць сына Таццяне Андрэеўне прыйшлося знаходзіцца ля сцен турэмнага шпіталя з паловы шостай раніцы: “Спатканне доўжылася прыкладна гадзіну, — паведаміла карэспандэнту “Народнай волі” Таццяна Кім. — У Андрэя пагаршаецца зрок. Вочы чырвоныя. Дактары паставілі дыягназ — запаленне. Больш нічога сказаць не магу, бо атрымаць нейкую інфармацыю ад дактароў вельмі цяжка. У турэмным шпіталі рэжым яшчэ больш закрыты, чым у СІЗА. Так што я нават не ведаю, колькі часу Андрэй яшчэ прабудзе ў шпіталі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства