Адміністрацыя ЗША разглядае, якім чынам працягваць дыпляматычныя адносіны з Беларусьсю

2008 2008-05-02T12:25:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта 1 траўня на брыфінгу заявіў прэс‑сакратар Дзярждэпу Том Кейсі. Ён, дарэчы абверг паведамленьне Асашыэйтэд Прэс аб тым, што Вашынгтон запатрабаваў ад Беларусі закрыць пасольства і консульства ў ЗША.

«Мы разглядаем увесь спектр варыянтаў адносна нашай дыпламатычнай прысутнасці, але на гэты момант не прынялі ніякага афіцыйнага рашэння», — заявіў прэс‑сакратар Дзярждэпартамента Том Кейсі на брыфінгу 1 мая.

Ён абверг паведамленне Асашыэйтэд Прэс аб тым, што ЗША запатрабавалі ад Беларусі закрыць пасольства ў Вашынгтоне і консульства ў Нью‑Йорку, а таксама заявілі аб намеры спыніць работу свайго пасольства ў Мінску. Асашыэйтэд Прэс таксама паведамляла, што для адклікання сваіх дыпламатаў беларускаму боку даваўся тэрмін да 16 мая, а пасольства ЗША павінна было спыніць работу ўжо 2 мая.

Тым часам група амерыканскіх дыпламатаў, аб’яўленых беларускімі ўладамі персонамі нон грата, рыхтуецца пакінуць Беларусь. На сустрэчы ў беларускім МЗС 1 мая часовы павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур пацвердзіў, што яны пакінуць краіну ва ўстаноўленыя тэрміны.

Нагадаем, спіс дыпламатаў, якім прадпісана на працягу 72 гадзін пакінуць Беларусь, быў уручаны Джонатану Муру 30 красавіка. Устаноўлены тэрмін, такім чынам, заканчваецца 3 мая.

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international