Спецслужбы працягваюць цікавіцца дзейнасьцю "Маладога Фронту"

2008 2008-04-30T18:51:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі дарожна-будаўнічы каледж, у якім навучаецца актывіст мясцовага Маладога Фронту Жуковіч Кірыл, наведалі супрацоўнікі КДБ.

Па словах Кірыла, куратарку яго групы падрабязна распыталі пра палітычную дзейнасьць маладафронтаўца, як ён праводзіць вольны ад вучобы час, з кім з гомельскіх дэмакратычных актывістаў мае зносіны. Акрамя гэтага, куратарцы паказвалі фотаздымкі Кірыла і яго сяброў, зробленыя на палітычных акцыях і прасілі паказаць знаёмых асоб. На дзіва, самога Кірыла супрацоўнікі КДБ не дапытвалі. Пасьля гэтага візыту Кірылу Жуковічу паведамілі, што ён будзе стаяць на асабістым уліку ў дырэктара і ў яго могуць узьнікнуць праблемы зь інтэрнатам.

Кіраўнік Гомельскай Філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта лічыць, што, ціснучы на актыўных маладзёнаў, спэцслужбы стараюцца перашкодзіць разьвіцьцю і ўзбуйненьню мясцовай філіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international