Галоўныя навіны
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году
01.07.2008
Парламенцкія выбары. Падзеі і абагульненьні
25.06.2008
Напярэдадні парламенцкіх выбараў ціск на праваабаронцаў узмацняецца
24.06.2008
Праваабаронца Алесь Бяляцкі правёў перамовы з старшынём дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларусьсю Яцэкам Пратасевічам
18.06.2008
Як прымалі Закон «Аб сродках масавай інфармацыі»
12.06.2008
Праваабаронцы пачынаюць маніторынг выбараў
12.06.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары
10.06.2008
ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ


Небясьпечны прэцэдэнт

30.04.2008. Тэгі: суды, заканадаўства, партыя, інтэрнет.
Крыніца: «Наша Ніва».

Менскі гаспадарчы суд прыняў рашэньне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасьцю Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Яшчэ мінулым летам на інтэрнэт‑партал у суд падала юрыдычная група 'Аргументъ'.

Прычына - публікацыя на сайце артыкулу 'Сям'я' робіць бізнэс. Пад надзейным дахам дзяржавы'. На думку пазоўнікаў, артыкул наносіў шкоду дзелавой рэпутацыі таварыства і яго заснавальніка Андрэя Леанідавіча Козіка, сына старшыні ФПБ. Прэтэнзіі выказваліся да наступнай фразы: 'Сын галоўнага лукашэнкаўскага прафсаюзьніка Леаніда Козіка стварыў юрыдычную фірму 'Аргументъ', якая лабіруе інтарэсы замежных прадпрыемстваў і буйнага прыватнага бізнэсу ў дзяржструктурах. Фактычна атрымліваецца, што Андрэй Козік разносіць па высокіх кабінэтах грошы за той ці іншы подпіс'.

АГП не зьяўляецца ўладальніцай сайту www.ucpb.org. У партыі гавораць, што гэта не партыйны сайт, а рэсурс прыхільнікаў партыі і хостынг на яго належыць ня ім.

У жніўні нават пачаўся судовы працэс, які ў хуткім часе сьціх. Як высьветлілася, увесь гэты час высьвятлялася, ці насамрэч дадзены сайт зьяўляецца ўласнасьцю АГП.

25 сакавіка, на Дзень Волі, судзьдзя Нэлі Арлоўская вынесла рашэньне паводле якога прызнала, што сайт www.ucpb.org. абразіў дзелавую рэпутацыю юрыдычнай групы 'Аргументъ' і пастанавіў апублікаваць абвяржэньне інфармацыі на дадзеным сайце, а таксама на партале www.tut.by. Касацыйная скарга сяброў АГП 24 красавіка таксама была адхіленая.

'На сайце www.ucpb.org. друкавалася частка партыйных матэрыялаў і дакумэнтаў, але большасьць публікацый ня мелі ніякага дачыненьня да АГП, - кажа лідэр партыі Анатоль Лябедзька. Наколькі прэтэнзіі адносна публікацый на сайце мелі некалькі арганізацый. Цяпер, мяркую, яны таксама могуць зьвярнуцца ў суд. Гэта беспрэцэдэнтны выпадак'.

Па словах юрыста АГП Сяргея Альфера, у суда існавала толькі два доказы, што сайт www.ucpb.org. можа належыць АГП - гэта партыйныя блянкі ўзору 2001 - 2003 году, а таксама ліст у Міністэрства юстыцыі за 2003 год, дзе пазначаліся адрас інтэрнэт‑старонкі.

'Але партыя не прымала ніякага рашэньне аб стварэньні сайту, не плаціць за дамэн і хостынг. Нам сказалі, што на старонцы публікуюцца партыйныя дакумэнты і артыкулы сяброў АГП. Але гэта ўсё адно, каб я прыйшоў да сябры ў госьці пасьля пасварыўся і падаў на яго ў суд. А суд прыняў мой бок і прызнаў мяне ўладальнікам кватэры толькі таму, што я там быў. Поўны абсурд' - кажа С.Альфер.

Рашэньне яшчэ будзе абскарджвацца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования