Міліцыя шукае мастоўскіх актывістаў
30.04.2008.
Тэгі: перасьлед, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Капітан міліцыі Мастоўскага РАУС Аляксандр Данільчык хоча сустрэцца з актывістамі Руху “За Свабоду” Язэпам Палубяткам, Зміцерам Кухлеем і Алесем Зарэмбюком.
– Хутчэй за ўсё гэта звязана з сустрэчай Аляксандра Мілінкевіча ў Мастах 19 красавіка. Усе названыя актывісты падавалі заяўку ў райвыканкам, каб узгадніць фармат мерапрыемства з мясцовымі ўладамі. На жаль, чыноўнікі ладзіць збор не дазволілі, – кажа Алесь Зарэмбюк.
Язэп Палубятка, да якога датэлефанаваўся А. Данільчык, паведаміў, што міліцыя ўсё яшчэ спрабуе разабрацца з візітам Мілінкевіча ў Масты і даць мерапрыемству “прававую ацэнку”.
– Данільчык хацеў удакладніць, чаму я быў на сустрэчы з Мілінкевічам, хто арганізатар гэтай сустрэчы, хто падаваў заяўку. Па вяртанні ў Масты я маю намер сустрэцца з Данільчыкам і высветліць што да чаго больш падрабязна, – распавядае Язэп Палубятка.
Нагадаем, 19 красавіка мастоўская міліцыя рашуча перашкаджала сустрэчы Мілінкевіча з жыхарамі горада. Пасля размовы з людзьмі лідэра Руху “За Свабоду” настойліва запрасілі ў Мастоўскі РАУС, дзе трымалі працяглы час, патрабуючы тлумачэнняў. Міліцыянты ў той дзень заміналі працы журналістаў, а таксама затрымалі дэпутата Мастоўскага райсавета Зміцера Кухлея і актывіста Руху “За Свабоду” Язэпа Палубятку.
Навіны па тэме
28.08.2008 Рэдактар «Борисовских новостей» складае скаргу ў ЦВК
27.08.2008 Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД
27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
22.08.2008 Апазіцыянеры Магілёўшчыны незадаволеныя ціскам з боку сілавікоў
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









