Міліцыя шукае мастоўскіх актывістаў

2008 2008-04-30T18:07:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Капітан міліцыі Мастоўскага РАУС Аляксандр Данільчык хоча сустрэцца з актывістамі Руху “За Свабоду” Язэпам Палубяткам, Зміцерам Кухлеем і Алесем Зарэмбюком.

 – Хутчэй за ўсё гэта звязана з сустрэчай Аляксандра Мілінкевіча ў Мастах 19 красавіка. Усе названыя актывісты падавалі заяўку ў райвыканкам, каб узгадніць фармат мерапрыемства з мясцовымі ўладамі. На жаль, чыноўнікі ладзіць збор не дазволілі, – кажа Алесь Зарэмбюк.

 Язэп Палубятка, да якога датэлефанаваўся А. Данільчык, паведаміў, што міліцыя ўсё яшчэ спрабуе разабрацца з візітам Мілінкевіча ў Масты і даць мерапрыемству “прававую ацэнку”.

 – Данільчык хацеў удакладніць, чаму я быў на сустрэчы з Мілінкевічам,  хто арганізатар гэтай сустрэчы, хто падаваў заяўку. Па вяртанні ў Масты я маю намер сустрэцца з Данільчыкам і высветліць што да чаго больш падрабязна, – распавядае Язэп Палубятка.

Нагадаем, 19 красавіка мастоўская міліцыя рашуча перашкаджала сустрэчы Мілінкевіча з жыхарамі горада. Пасля размовы з людзьмі лідэра Руху “За Свабоду” настойліва запрасілі ў Мастоўскі РАУС, дзе трымалі працяглы час, патрабуючы тлумачэнняў.  Міліцыянты ў той дзень заміналі працы журналістаў, а таксама затрымалі дэпутата Мастоўскага райсавета Зміцера Кухлея і актывіста Руху “За Свабоду” Язэпа Палубятку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international