1 сакавіка па нявысветленых прычынах не было запiсана тэлевыступленне кандыдата ў дэпутаты, лідара групы “Рэспубліка” Валерыя Фралова

2005 2005-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сам палiтык лiчыць, што такiм чынам яго ацэнзуравалi.

У адпаведнасцi з Выбарчым кодэксам, кожны кандыдат у дэпутаты мае права на тэлевiзiйнае выступленне. Два кандыдаты – дэпутат гарсавета Сяргей Антусевiч i рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Маскевiч запiсалi свае выступы 25-га лютага. Яшчэ адзiн кандыдат, дырэктар каледжа бытавога абслугоўвання насельнiцтва Васiль Мiхно, адмовiўся ад права выступiць на тэлебачаннi.

– Я быў у рэдакцыi ў прызначаны час, каб запiсаць свой выступ. Гэта было дамоўлена раней, але сёння, па незразумелых прычынах, мне не далi выступiць на тэлебачаннi. У прамове я хацеў данесцi да сваiх выбарцаў маё стаўленне да сённяшняй акцыi прадпрымальнiкаў. Мяне гэтага пазбавiлi, – абураецца былы лiдэр дэпутацкай фракцыi “Рэспублiка” генерал Валерый Фралоў.

Нi ў прыёмнай, нi ў аддзеле выпуску праграмаў тэлерадыёкампанii “Гродна” нiхто не здолеў даць ПАГОНI адказ на пытанне, чаму сёння не быў запiсаны вiдэа-зварот кандыдата ў дэпутаты Валерыя Фралова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international