«Товарищ» запрашае на «маёўку»

2008 2008-04-30T15:17:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэзентацыя недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Товарищ» адбудзецца 1 мая ў сталічным парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор у межах санкцыянаванага святочнага мерапрыемства з нагоды «свята вясны и працы». 

Рэдакцыя недзяржаўнага незаалежнага выдання запрашае мінчан і гасцей горада прыйсці на свята, якое пройдзе з 12 да 15 гадзін.

«Мы размесцім стэнд газеты „Товарищ“. З рэгіёнаў запрошаныя пазаштатныя аўтары і распаўсюднікі газеты. Лепшым будуць ўручаныя прызы і ўзнагароды. Таксама мы плануем прэзентаваць сайт нашага выдання. Адмыслова да свята выйдзе спецвыпуск „Товарища“. Будзе зладжаны шахматны турнір на прызы газеты. Ва ўсіх ахвотных будзе магчымасць аформіць падпіску», — распавёў пра планы ў гутарцы з прэс-службай БАЖ рэдактар выдання Сяргей Вазняк.

У межах прэзентацыі газеты чытачам будзе прадстаўлены таксама зборнік лепшых твораў Эдуарда Яснага, былога галоўнага рэдактара газеты.

С. Вазняк паабяцаў, што «маёўка» пройдзе ў нестандартным фармаце: «Мінімум палітыкі, у асноўным культурна-забаўляльная праграма з удзелам самадзейных музычных калектываў».

Арганізатарамі свята выступіла Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international