Алеся Пушкіна будуць судзіць за пэрформанс да Дня Волі
30.04.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, акцыі, затрыманьні, БНР.
Крыніца: «Еўрапейскае радыё».
Пушкін: "За пэрформанс, прысвечаны 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, які быў здзейснены мной 27 сакавіка на цэнтральным пляцы мястэчка Бобр".
Нагадаем, што акцыю Пушкін збіраўся ладзіць 25 сакавіка, аднак вымушаны быў яе перанесці, бо яго дом два дні быў у сапраўднай міліцэйскай аблозе. Падчас акцыі мастак паставіў на цэнтральным пляцы мястэчка стол з караваем, якім ён меўся частаваць жыхароў Бабра.
Акцыя скончылася затрыманнем Пушкіна, але адразу судзіць яго не сталі. Позва ў Крупскі раённы суд прыйшла толькі праз месяц. Галерэя Алеся Пушкіна - http://www.pushkin.by/news/25sakavika.html
Навіны па тэме
23.07.2008 На Гарадзеньшчыне КДБэшнікі затрымалі Зміцера Кухлея
22.07.2008 Затрыманыя актывісты апазіцыі Цімафей Дранчук і Зміцер Каспяровіч
22.07.2008 Актывіста затрымалі за майку з надпісам “Жыве Беларусь”
21.07.2008 У Ашмянах затрыманы Іван Крук
18.07.2008 У Зэльве нішчаць парк
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









