Лiдэр гарадзенскiх прадпрымальнiкаў асуджаны на 15 сутак арышту

2005 2005-03-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Дзмiтрый Iваноўскi асуджаны на 15 сутак арышту. Такое рашэнне 28 лютага вынесла суддзя па адмiнiстрацыйных справах суда Ленiнскага раёна Гродна Наталля Казёл.

Дзмiтрыя Iваноўскага абвiнавацiлi ў арганiзацыi несанкцыянаванага мiтынгу гарадзенскiх прадпрымальнiкаў, што адбыўся ў Гродне 10-га лютага. Нагадаем, што напярэдаднi акцыi на гарадзенскiх рынках распаўсюджвалiся ўлёткi дэмакратычнага руху “Гарадзенскi выбар” з заклiкам прыняць удзел у акцыi пратэсту. Гэтую улётку падпiсалi лідары групы "Рэспубліка" Валерый Фралоў i Сяргей Скрабец, а таксама Дзмiтрый Iваноўскi.

9-га лютага мiлiцыя здзейснiла спробу затрымаць Iваноўскага. Тады яго адбiлi прадпрымальнiкi. З гэтага моманту Iваноўскi знаходзiўся на нелегальным становiшчы. Толькi ўчора мiлiцыянтам усё ж удалося затрымаць лiдэра гарадзенскiх прадпрымальнiкаў. У гэты самы дзень ён быў дастаўлены ў суд i асуджаны на 15 сутак арышту. Раней за арганiзацыю акцыi пратэсту прадпрымальнiкаў суддзя Наталля Казёл пакарала буйнымi штрафамi Валерыя Фралова i Сяргея Скрабца, паведамляе pahonia.promedia.by.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international