Актывіста Любенчука вызвалілі ў залі суду

2008 2008-04-28T16:42:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Берасьці разглядалі судовую справу актывіста дэмакратычнага руху 22‑гадовага Андрэя Любенчука. Яго затрымалі напярэдадні Чарнобыльскага шляху.

Судзьдзю спадарыню Лабачэўскую не задаволілі матэрыялы, якія яна атрымала з міліцыі. Іх накіравалі на дапрацоўку, а Андрэя Любенчука вызвалілі з‑пад варты непасрэдна ў судовай залі. Ён распавёў:

«Мяне затрымалі ў пятніцу, 25 красавіка, супрацоўнікі ДАІ. Яны спаслаліся на тое, што з’явілася інфармацыя быццам на маёй машыне перабіты нумар кузаву. У Маскоўскім РАУС Берасьця, куды мы прыехалі, экспэрт пасьля вывучэньня машыны сказаў, што ў яго ніякіх падазрэньняў няма.

Аднак мяне завялі ў сьледчы ізалятар, дзе я прабыў да панядзелка. А сёньня раніцай у судзе я нечакана пачуў, што быццам бы непрыстойна лаяўся на міліцыянтаў. Аднак на пратаколе, які склалі ў міліцыі, майго подпісу не было. І менавіта гэта мяне мабыць уратавала. Судзьдзя адправіла дакумэнты на дапрацоўку, а мяне вызваліла. Яна сказала, што калі я спатрэблюся, дык мне пра гэта паведамяць».

Андрэй папрасіў падзякаваць сваім сябрам, якія, паважаючы ягоныя хрысьціянскія погляды, перадалі яму ў ізалятар падарунак на Вялікдзень.

Радыё Свабода

Сайт Радыё Свабоды трэці дзень не працуе. Некаторыя матэрыялы калегаў-журналістаў мы перадрукоўваем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international