Сяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд
28.04.2008.
Тэгі: крымінальная справа, скаргі, палітвязьні.
Крыніца: Радыё «Свабода».
28‑га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.
Адвакат Вера Страмкоўская пералічыла аргумэнты на карысьць адмены прысуду:
«Па‑першае, суд ўлічыў толькі паказаньні сьведак з боку абвінавачаньня. Не ўлічаны таксама цялесныя пашкоджаньні, якія былі ў Сяргея Парсюкевіча, нават не далучаныя да матэрыялаў справы ягоныя рэчы ў крыві, ім не дадзеная судовая ацэнка. І нарэшце, блыталіся ў паказаньнях сьведкі абвінавачаньня, у іх былі вялікія супярэчлівасьці».
Напярэдадні Сяргея Парсюкевіча перавялі ў камэру, якая знаходзіцца ў падвале і ня мае вокнаў.
«Яму там вельмі цяжка дыхаць, бо не хапае сьвежага паветра. У яго рэгулярныя прыступы астмы. Трэба патрабаваць, каб яго паклалі ў шпіталь», ‑‑ паведаміла Вера Страмкоўская.
Навіны па тэме
21.07.2008 У бацькоў Сяргея Скрабца канфіскуюць маёмасьць
21.07.2008 Міраслаў Лазоўскі: У турме не было ніводнага допыту
19.07.2008 Міхаіл Шарамет выйшаў на волю
18.07.2008 Аляксандра Дабравольскага дапыталі па справе аб выбуху ў Мінску
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









