Жыхары Пухавіцкага раёна накіравалі скаргу ў Генпракуратуру

2008 2008-04-28T14:00:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жыхары пасёлкаў Дружны і Свіслач (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) 25 красавіка накіравалі калектыўную скаргу ў Генеральную пракуратуру на парушэнні заканадаўства пры планаванні будаўніцтва ў рэгіёне завода па вытворчасці пестыцыдаў. Пра гэта паведаміла БелаПАН актывістка кампаніі супраць будаўніцтва прадпрыемства, жыхарка Дружнага Наталля Мацэпон.

Паводле яе слоў, пры планаванні будаўніцтва завода была парушана Орхуская канвенцыя аб доступе да інфармацыі і ўдзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў. Меркаванне жыхароў сталі высвятляць ужо пасля таго, як пачаліся праектныя работы, і яно ніяк не паўплывала на іх правядзенне.

У адозве зазначаецца, што парушана і Канстытуцыя Беларусі: тыя артыкулы, у якіх гаворыцца аб абароне здароўя грамадзян і забеспячэнні іх бяспекі. Апрача таго, у скарзе гаворыцца аб шматлікіх парушэннях у праектнай дакументацыі ЗАТ “Аўгуст-Бел”. Завод плануецца будаваць у санітарна-ахоўнай зоне Мінскай ЦЭЦ-5, што заканадаўча забаронена. Работы на зямельным участку пачаліся да атрымання афіцыйнага дазволу.

На заводзе, які належыць расійскай кампаніі, плануецца выпускаць ядахімікаты, пестыцыды, гербіцыды для сельскай гаспадаркі, а таксама праводзіць утылізацыю ўгнаенняў са скончаным тэрмінам годнасці.

Жыхары Дружнага амаль паўгода вядуць кампанію супраць будаўніцтва завода. У пачатку лютага сабрана і накіравана ў Адміністрацыю прэзідэнта больш за тысячу подпісаў супраць будаўніцтва прадпрыемства. 22 сакавіка ў пасёлку адбыўся несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва завода.

14 красавіка ў Савет міністраў была накіравана калектыўная адозва больш як пяці тысяч жыхароў пасёлкаў Дружны, Рудзенск, Свіслач і іншых населеных пунктаў Пухавіцкага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international