Галоўныя навіны
08.05.2008
Міжнародны конкурс для журналістаў «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі»
08.05.2008
Ульяна Захаранка працягвае чакаць сына
03.05.2008
3 траўня – Сусветны дзень свабоды прэсы
02.05.2008
Палітык Мікалай Статкевіч арыштаваны на 10 сутак
30.04.2008
Сітуацыя з правамі чалавека ў краіне год ад году пагаршаецца
28.04.2008
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
25.04.2008
Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі
24.04.2008
Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23.04.2008
Сёньня будзе абвешчаны прысуд па справе Парсюкевіча
23.04.2008
Восем новых палітвязьняў
23.04.2008
Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
21.04.2008
Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне


Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў

28.04.2008. Тэгі: адукацыя, правы чалавека.

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

 

Тэрміны правядзення Школ па правах чалавека для моладзі

Школа 1

29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня)

Школа 2

12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня)

Школа 3

21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня)

Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармавана з 18-22 удзельнікаў.

Тэрміны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (група -- 20 чалавек).

2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня)

Падача заявак на ўдзел

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму (для моладзі -- moladz ці для выкладчыкаў -- vykladchyk) і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com. Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

УВАГА: не будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца за ТРЫ МЕСЯЦЫ да даты правядзення адпаведнай Школы.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.

 

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com

Кантактная асоба: Таццяна Рэвяка

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования