“Сьвечка памяці” ў Бярозе

2008 2008-04-28T09:35:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hh1995.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Свечка памяці

Свечка памяці

 

26 красавіка група сябраў палітычных партыяў, НДА і звычайных грамадзянаў (пераважна маладых) г. Бярозы Берасьцейскай вобл.  ладзілі ўжо традыцыйную “сьвечку памяці”-гадзіну смутку і жалобы — на гарадзкой плошчы Бярозы, аддаючы такім чынам даніну памяці Чарнобыльскай трагедыі і памяці тых людзей, што заўчасна пайшлі з жыцьця ў выніку Чарнобылю.

Менавіта на гарадзкой         плошчы 1 травеня 1986 г. улады праводзілі першамайскую дэманстрацыю (адразу пасьля Чарнобыльскага выбуху). Таму як раз на гэтай плошчы ўжо больш 5 гадоў ладзіцца “сьвечка памяці” — ланцуг людзей з запаленымі сьвечкамі. Мінулыя гады ахоўнікі правапарадку заўсёды прысутнічалі на плошчы, але вынік заўсёды быў “мірны”.

26 красавіка г.г. пасьля гадзіны смутку супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС быў затрыманы і адвезены ў РАУС сябра Партыі БНФ, праваабаронца сп. Сяржук Русецкі, якога яны палічылі арганізатарам несанкцыянаванага пікету. У РАУС на сп. Русецкага быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні, зь якім той не пагадзіўся, паколькі лічыць, што ніякага пікету ён не арганізоўваў і не праводзіў, таму і дазволу на правядзньне “сьвечкі памяці” ад раённых уладаў не было патрэбна. Канчатковую кропку ў гэтай справе мусіць паставіць суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international