У Гомелі затрыманы Сяргей Трыфанаў

2008 2008-04-25T15:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычны актывіст знаходзіўся ў камандыроўцы, з прычыны чаго не мог прысутнічаць на судзе па заведзенай на яго адміністратыўнай спрвае. Як толькі ён вярнуўся, яго затрымалі міліцыянты і даставілі ў пастарунак. Да суду актывіст будзе знаходзіцца за кратамі. 

Нагадаем, што за ўдзел у гістарычнай экскурсіі, прысьвечанай 90-годзьдзю БНР, на васьмярых яе ўдзельнікаў былі складеныя адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Доказамі віны ў судзе, якія прайшлі раней, зьяўляліся відэаматэрыялы, зробленыя супрацоўнікамі міліцыі. Ужо пакарана 7 чалавек, чацьвёра з якіх атрымалі адміністратыўны арышт ад 7 да 15 сутак, трое вымушаныя выплаціць штрафы памерам 15 і 20 базавых велічыняў. Сяргей Трыфанаў затаўся апошнім, суд над якім пакуль не адбыўся. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international