Уладзімір Кішкурна аштрафаваны за чарнобыльскія ўлёткі

2008 2008-04-25T18:48:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 красавіка суд Мінскага раёну прызнаў актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурну віноўным у правапарушэньні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП РБ, і пакраў штрафам у памеры 15 базавых велічыняў.

Уладзімір Кішкурна быў затрыманы на ўласнай машыне 21 красавіка ў райне Калядзічаў. Міліцыянты дагледзелі аўтамабіль і знайшлі ўлёткі, прысьвечаныя з апланаванай акцыі. У пастарунку ў дачыненьні да партыйнага актывіста склалі адміністратыўны пратакол, друкаваную прадукцыю канфіскавалі.

Нагадаем, што Менгарвыканкам зьмяніў прапанаваны заяўнікамі маршрут акцыі і дазволіў сабраць удзельнікаў шэсьця 26 красавіка а 14.00 каля будынку Акадэміі навук.

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся ад правядзеньня мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор. Такое рашэньне было прынята 22 красавіка на паседжаньні аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху". З Акадэміі навук плануецца шэсьце па вуліцы Сурганава да храму «Спатоля загінулых» на скрыжаваньні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчаньня.

„Чарнобыльскі шлях” адбудзецца пад знакам пратэсту супраць будовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі, а таксама адмены льготаў ліквідатарам і ахвярам катастрофы ў Чарнобылі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international