Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Рэчыцы арыштаваны актывіст аб`яднаньня прадпрымальнікаў “Персьпектыва” Леанід Невар

28.02.2005.

Паводле Радыё Свабода
У мінулыя выходныя Леанід Невар хацеў паінфармаваць дробных бізнэсоўцаў Рэчыцы аб перамовах з уладамі наконт увядзеньня падатку на даданую вартасьць.

На вуліцы Чырвонаармейскай міліцыянты заблякавалі мікрааўтобус “Фіят”, у якім ехаў Леанід Невар са сваёю жонкаю. Фармальнай зачэпкай сталася адсутнасьць на кузаве дубляванага нумару дзяржаўнай рэгістрацыі мікрааўтобуса. Спадар Невар пагаджаўся падпісаць адпаведны пратакол парушэньня, але мікрааўтобуса не пакінуў.

Пад кіраўніцтвам начальніка Уладзімера Манжоса рэчыцкія міліцыянты дасталі зь мікрааўтобуса задняе шкло. Жонка Леаніда Невара спрабавала клікаць людзей на дапамогу. Аднак міліцыянты ўсё адно гвалтам арыштавалі Леаніда Невара, абвінаваціўшы яго ў закліку да масавых беспарадкаў.

Мінулую ноч прадпрымальнік правёў у адзіночнай камэры ізалятара часовага ўтрыманьня. Ад адваката родныя даведаліся сёньня, што ўначы ў спадара Невара былі сардэчныя прыступы, тры разы прыязджала хуткая дапамога.

У Рэчыцкім судзе прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы супраць арыштаванага прадпрымальніка Невара. Яго абвінавачваюць ужо у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі. Пакараньне паводле гэтых абвінавачваньняў прадугледжвае штраф альбо арышт да 15 сутак.

У Рэчыцы прадпрымальнікі лічаць, што ізаляцыя Леаніда Невара наўпрост
зьвязаная з заўтрашнім страйкам прадпрымальнікаў супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць ды іншымі дыскрымінацыйнымі мерамі ў дачыненьні дробных бізнэсоўцаў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования