Cяргея Скрабца аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (4 мільёны 800 тысячаў рублёў) за мітынг гарадзенскіх прапрымальнікаў

2005 2005-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Горадні былога лідэра дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргея Скрабца пакаралі за мітынг гарадзенскіх прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 лютага. Яго аштрафавалі на 200 базавых велічыняў, гэта—4 мільёны 800 тысяч рублёў. Сяргея Скрабца затрымалі ўчора і мінулую ноч ён праседзеў у ізалятары часовага утрыманьня.

Адміністрацыйную справу супраць Сяргея Скрабца судзьдзя Натальля Козел разгледзела хутка. Ён не прызнаў, што быў арганізатарам мітынгу, але судзьдзі было досыць ягонага прозьвішча ва ўлётцы.

Напярэдадні несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў сярод іх была распаўсюджана ўлётка з заклікам правесьці аднадзённы страйк. Пад ёй былі тры прозьвішчы—аднаго зь лідэраў прадпрымальнікаў Зьміцера Іваноўскага, генэрала Валерыя Фралова і Сяргея Скрабца. Фралова раней тая ж судзьдзя Натальля Козел аштрафавала за арганізацыю мітынгу на 300 базавых адзінак, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international