Заяўнікаў Чарнобыльскага шляху папярэдзілі ў пракуратуры

2008 2008-04-25T12:41:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

24 красавіка  чацьвёра заяўнікаў  дэмакратычнай акцыі былі выкліканыя ў сталічную пракуратуру, дзе адбылася сустрэча з пракурорам Менску Мікалаем Куліком. Аляксандар Мілінкевіч на сустрэчу не зьявіўся.

Паводле Ігара Рынкевіча, пракурор Мікалай Кулік папярэдзіў пра гатоўнасьць пачаць крымінальныя справы супраць заяўнікаў шэсьця, калі будуць нейкія парушэньні заканадаўства.

“Яны правялі, па сутнасьці, прафіляктычную размову і спрабавалі дамагчыся, каб мы падпісалі афіцыйнае папярэджаньне. Мы не падпісалі гэтую паперу, афіцыйнае папярэджаньне “Аб недапушчальнасьці парушэньняў закону”. Там сказана, што ёсьць такі маршрут і нельга парушаць закон аб масавых мерапрыемствах. 

На што я адказаў, што ўжо дазволіў міліцыі ўзяць такі афіцыйны подпіс ад мяне, каб узгадніць зь іншымі сталічнымі інстанцыямі ўсе пытаньні. Мы вырашылі, што з гарадзкім упраўленьнем унутраных спраў наша дружына будзе кантактаваць, каб не было ніякіх эксцэсаў. Усё скончыцца на пляцоўцы каля царквы. Мы сказалі, каб не было ніякіх правакацый з боку міліцыі”. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international