У Пінску адмаўляюцца друкаваць “Мясцовы час”
28.02.2005.
КУП “Пінская рэгіянальная друкарня” чарговы раз адмовіла недзяржаўнай газеце “Мясцовы час” друкавацца ў Пінску. Рэдацыя выдання, якое працуе другі год, размяшчаецца ў Пінску. Аднак, друкавацца яно вымушанае за 160 км ў Баранавічах, што выклікае дадатковыя транспартныя выдаткі. Забарону на друк у Пінску аддаў былы кіраўнік пінскага гарвыканакаму В.Шуст. Пасля яго зыходу з пасады рэдактар газеты Віктар Ярашук дамовіўся з дырэктарам КУП “Піская рэгіянальная друкарня” Аляксандрам Пракопавым пра тое, што “Мясцовы час” будзе друкавацца ў Пінску. Але пасля паездкі ў Міністэрства інфармацыі А.Пракопаў адмовіўся ад сваіх словаў, маўляў, яму параілі не адбіраць працу ў баранавіцкіх друкароў. (БАЖ)Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








