Сяргей Парсюкевіч пакараны на 2 з паловай гады зьняволеньня
23 красавіка суд Маскоўскага раёну сталіцы вынес прысуд лідэру віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргею Парсюкевічу. Судзьдзя Уладзімір Аўдзеенка прызнаў яго віноўным у зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства, прадугледзжанага арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі») і вызначыў меру пакараньня - 2 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама Сяргей Парсюкевіч абавязаны выплаціць міліцыянту Дулубу 1 мільён 100 тыс. рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.
Пасьля абвяшчэньня прысуду Сяргей Парсюкевіч сказаў: “Гэта палітычная расправа. Не пакідайце без падтрымкі маю сям’ю!”
















