Брэсцкі праваабаронца змагаецца за паляпшэньне ўмоваў утрыманьня арыштаваных

2008 2008-04-22T17:52:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Раман Кісляк не здаволены адказам МУС на свае прапановы па стварэнні ў ізалятары часавага ўтрымання, размешчаным на вуліцы Маскоўскай у Брэсце, і іншых ІЧУ нармалёвых умоў утрымання для зняволеных.

У сваіх зваротах да кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў (7 студзеня і 18 сакавіка) праваабаронца, у прыватнасці, прапаноўваў абсталяваць камеры вокнамі, якія б прапускалі натуральнае дзённае святло, вентыляцыяй, якая эфектыўна працуе, размяшчаць па розных камерах зняволеных, што паляць і не паляць, вылучаць ім большую колькасць пітнай вады, а таксама ў ізалятарах, дзе ўтрымоўваюцца жанчыны, задзейнічаць супрацоўнікаў з ліку жанчын.

"Пазітыўна тое, што ў дакуменце, які я атрымаў 20 красавіка, прызнаюцца недахопы, паказаныя ў маіх зваротах, - распавёў БелаПАН Р. Кісляк. - Як вынікае з адказу, яшчэ ў 2005 годзе яны былі ўлічаныя ў праекце рэканструкцыі ІЧУ Ленінскага РАЎС горада Брэста. У адказе таксама паведамляецца, што ў снежні 2007 году недахопы выпраўлены падчас планавага рамонту. Па наяўнай у мяне інфармацыі, гэта не ў поўнай меры адпавядае рэчаіснасці".

Па словах праваабаронцы, нягледзячы на тое, што кіраўніцтва Ленінскага РАЎС распачало меры і часткова палепшыла ўмовы, ў ізалятары часавага ўтрымання, сярод праблем, якія па-ранейшаму не вырашаныя, застаюцца адсутнасць натуральнага асвятлення ў камеры і недастатковы доступ туды свежага паветра. Да такой высновы ён прыйшоў пасля гутаркі з мясцовым актывістам руху "За Свабоду" Кастусём Балагурам, які 2 красавіка выйшаў з гэтага ІЧУ пасля васьмі сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачванні ў дробным хуліганстве.

Праваабаронца мае намер распачаць наступныя крокі, накіраваныя на стварэнне ў ІЧУ умоў утрымання зняволеных, якія б адпавядалі мінімальным стандартам ААН. Гэта ён зробіць пасля таго, як азнаёміцца з матэрыяламі праведзеных па ягоных зваротах праверак у ІЧУ Ленінскага РАЎС Брэста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international