Патрабаваньні Гаррэмаўтадора да заяўнікаў Еўрапейскага шляху задаволеныя цалкам

Тэгі: суды, акцыі, перасьлед

Сёньня ў судзе Савецкага раёну завяршыўся разгляд грамадзянскай справы іскавога патрабаваньня дзяржпрадпрыемства Менгарвыканкаму "Гаррэмаўтадор" да заяўнікаў "Еўрапейскага маршу". Супольна  шасьцёра заяўнікаў  - Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Зьміцер Хведарук, Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька і Яўген Афнагель павінны сплаціць 2 мільёны 240 тысяч 770 рублёў за дадатковыя выдаткі, нанесеныя ўдзельнікамі акцыі ў выніку зьмены дазволенага ўладамі маршруту.  

Заўтра ў судзе Савецкага раёну будзе разглядацца іскавое патрабаваньне іншай дзяржустановы да заяўнікаў дэмакратычнай акцыі.  

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international