Асуджаныя па “справе 14-ці” будуць абскарджваць прысуды ў вышэйшай інстанцыі
23.04.2008.
Тэгі: крымінальная справа, скаргі, масавае мерапрыемства.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
22 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Ільіна прыгаварыла маладзёвага актывіста Андрэя Кіма да пазбаўлення волі на паўтара года з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш прыгавораны да штрафа ў 100 базавых велічынь кожны; Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Таццяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў - да абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу на два гады.
Адвакат Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка заявіла, што абавязкова будзе падаваць касацыйную скаргу.
- Па-першае, мой падабаронны ў першы раз прыцягваецца да крымінальнай адказнасці - раней ён судзімы не быў. Па-другое, з відэаматэрыялаў не вынікае, што менавіта ён нанёс удар супрацоўніку міліцыі. Па-трэцяе, няма ніякай падставы сцвярджаць, што А.Кім, нават калі і нанёс гэты ўдар, нанёс яго наўмысна.
Міхаіл Крываў таксама мае намер абскардзіць свой прыгавор “да апошняй інстанцыі, у тым ліку і ў еўрапейскіх судах”, паведамляе БелаПАН.
- Наш прысуд несправядлівы адназначна - і з пункту гледжання беларускага заканадаўства, і з пункту гледжання міжнародных абавязацельстваў, узятых на сябе Беларуссю. Акрамя таго, я лічу, што і ў дачыненні да Андрэя Кіма вынесены абсалютна жорсткі прыгавор, які не адпавядае ступені яго віны.
Прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі Міхаіл Пашкевіч зазначыў, што з'яўляецца намеснікам старшыні маладзёвай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты”.
- Гэты прыгавор для мяне азначае тое, што я знаходжуся на мяжы не абмежавання, а пазбаўлення волі. Такое ўражанне, што хадзіць па вуліцах свабодна мне засталося нядоўга - такое абмежаванне волі азначае, што я ў любы момант магу трапіць у турму. З маёй палітычнай дзейнасцю гэта несумяшчальна, і прысуд я адназначна абскарджу.
Навіны па тэме
26.08.2008 Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга
25.08.2008 Брэсцкія "дробныя хуліганы" падалі ў суд скаргу на гарвыканкам
25.08.2008 Ігара Рынкевіча дапыталі ў справе выбуха ў Мінску
13.08.2008 Пацярпелым па справе аб “жывым шчыце” не выплацілі кампенсацыі і страхоўкі
12.08.2008 Віцебск: Андрэю Левінаву пагражаюць узбуджэннем крымінальнай справы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









