Рэктар Шымаў здаўся

2008 2008-04-22T16:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Строгаю вымоваю ў дачыненьні да актывісткі Маладога Фронту Людвісі Атакулавай абмежаваўся рэктар БДЭУ Шымаў.

Нагадаем, студэнтке 3-га курса факультэта “Вышэйшая школа турызму” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсітэту пагражала адлічэньне за актыўную палітычную дзейнасьць: на адмысловым паседжаньні рэктарат прыняў рашэньне хадайнічаць перад Шымавым аб выключэньні актывісткі. Але пад націскам салідарных студэнтаў, якія назьбіралі больш за 200 подпісаў у падтрымку Людвісі і выступілі з афіцыйным пратэстам супраць рашэньня рэктарату, Шымаў быў вымушаны здацца.

“Падчас нашай размовы спадар Шымаў вельмі абураўся грамадзкай рэакцыяй на маё магчымае выключэньне, - распавядае Людвіся, - паказваў шматлікія інтэрнэт-раздрукоўкі з інфармацыяй пра рэпрэсіі ў адносінах да студэнтаў БДЭУ, спрабаваў даказаць, што “на яго душы” ніводнага выключэньня па палітычных матывах. Але ў той жа момант зараз ідзе ціск на тых неабыякавых студэнтаў, якія не пабаяліся паставіць подпіс у маю абарону, ведаю, што іх выклікаюць у дэканат і пагражаюць сур’ёзнымі наступствамі. Я вельмі рада, што студэнцкая салідарнасьць прынесла плён”, - кажа Людвіся Атакулава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international