Еўрасаюз пакуль не плануе ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі

2008 2008-04-22T15:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Еўрапейскі саюз пакуль не плануе ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў часовы павераны Еўракамісіі па справах Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

"У нас ёсць дакладная пазіцыя: 12 крокаў па дэмакратызацыі, візавыя абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў, замарожванне іх рахункаў. ЕС пакуль не збіраецца рабіць штосьці новае", — сказаў Ж.-Э.Хольцапфель.

Ён нагадаў, што ў чэрвені 2007 года Беларусь была выключана з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза. "Але выключэнне Беларусі з ГСП — гэта асаблівая сітуацыя, таму што гэтае рашэнне было звязана з пытаннямі, якія тычацца выканання правоў прафсаюзаў", — падкрэсліў Ж.-Э.Хольцапфель.

Каментуючы ўвядзенне ЗША эканамічных санкцый у дачыненні да канцэрна "Белнафтахім", Ж.-Э.Хольцапфель зазначыў, што гэтае пытанне "тычыцца толькі адносінаў паміж ЗША і Беларуссю".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international