Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
23.04.2008.
Тэгі: суды, крымінальная справа, прадпрымальнікі.
Разгляд крымінальнай справы віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча пачаўся 22 красавіка ў Маскоўскім судзе беларускай сталіцы. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас адбыцьця адміністратыўнага арышту на Акрэсьціна Парсюкевіч нібыта напаў і зьбіў міліцыянта. У першы дзень былі заслуханыя сьведчаньні пацярпелага і абвінавачанага, а таксама два сьведкі з боку пацярпелага. Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня.
Сёньня судовае паседжаньне пачынаецца а 12 гадзіне, будуць заслуханыя сьведкі з боку абароны.
Навіны па тэме
13.05.2008 Магілёў: суд не задаволіў скаргі партыйнага актывіста
13.05.2008 Фронтаўца Ілю Копыла аштрафавалі на 5 базавых велічыняў
08.05.2008 Студэнта ЕГУ Алега Грубіча не выпускаюць за мяжу
08.05.2008 Аплаціць галадоўку!
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма







