Улады не дазволілі сустрэчу мінчукоў з Мілінкевічам
21.04.2008.
Тэгі: Мілінкевіч, пікет, адмова.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. Ціценкоў лічыць яе не адпавядаючай заканадаўству.
Прыйшоў адказ на заяўку ў Мінгарвыканкам пра правядзенне сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з людзьмі ў мікрараёне Малінаўка каля галоўнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр “Максімус”, якую падаў актывіст Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч.
У лісце за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама М. Ціцянкова паведамляецца, што мерапрыемства не дазваляецца, паколькі яно супярэчыць Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
– Нам не дазваляюць правесці збор, пікет альбо мітынг, але Закон нам не забараняе размову з паплечнікамі і прыхільнікамі Аляксандра Мілінкевіча на вольным паветры. Таму гутарка з людзьмі абавязкова адбудзецца, – каментуе адказ Юрась Меляшкевіч.
Навіны па тэме
29.08.2008 Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам
28.08.2008 Улады забаранілі мітынг у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі
19.08.2008 Менгарвыканкам лічыць прэс-канфэрэнцыю Казуліна непажаданай
15.08.2008 У Мінску - заява на антывайсковы мітынг
13.08.2008 Сёмы раз адмовілі ў рэгістрацыі гродзенскай абласной суполкі БСДГ
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









