Улады не дазволілі сустрэчу мінчукоў з Мілінкевічам

2008 2008-04-21T10:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама М. Ціценкоў лічыць яе не адпавядаючай заканадаўству. 

Прыйшоў адказ на заяўку ў Мінгарвыканкам пра правядзенне сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з людзьмі ў мікрараёне Малінаўка каля  галоўнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр “Максімус”, якую падаў актывіст Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч. 

У лісце за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама М. Ціцянкова паведамляецца, што мерапрыемства не дазваляецца, паколькі яно супярэчыць Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. 

– Нам не дазваляюць правесці збор, пікет альбо мітынг, але Закон нам не забараняе размову з паплечнікамі і прыхільнікамі Аляксандра Мілінкевіча на вольным паветры. Таму гутарка з людзьмі абавязкова адбудзецца, – каментуе адказ Юрась Меляшкевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international