Сустрэча Мілінкевіча з гарадзенцамі сарваная

2008 2008-04-21T10:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС.

Як паведаміў Павал Мажэйка, яны трапілі туды каля 18-й гадзіны, у іх забралі пашпарты, і яны чакаюць далейшых дзеяньняў з боку міліцыянтаў.

Машыну А.Мілінкевіча затрымалі ў Гарадзенскім раёне, па дарозе з Мастоў у Горадню. Міліцыянты сказалі, што ў іх можа быць угнаная машына, і трэба ехаць у пастарунак дзеля разьбіральнацтва.

Тым часам у Горадні на плошчы Савецкай некалькі дзесяткаў чалавек чакалі сустрэчы са сваім земляком, лідэрам руху “За Свабоду”. Пасьля 17-й гадзіны, калі людзі даведаліся аб затрыманьні спадара Мілінкевіча, яны сталі разыходзіцца. На плошчы ўвесь час дзяжурылі міліцыянты.

У пастарунку міліцыянты пыталіся ў А.Мілінкевіча і яго паплечнікаў пра зьвесткі па адной і той жа крымінальнай справе: два месяцы таму у вёсцы Каробчыцы каля Горадні была скрадзена паляўнічая зброя і залатыя вырабы. Усе затрыманыя адмовіліся даваць паказаньні, паведаміў Павал Мажэйка. Пасьля 20-й гадзіны Аляксандра Мілінкевіча адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international