Недзяржаўную «Газету Слонімскую» пагражаюць пазбавіць ліцэнзіі на раздробны гандаль

2008 2008-04-22T10:39:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Слонімскі райвыканкам пагражае прыпыніць дзеянне альбо ануляваць ліцэнзію недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» на ажыццяўленне раздробнага гандлю. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам старшыні райвыканкама Мечыслава Касцюка, які рэдакцыя выдання атрымала днямі.

Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што зафіксавалі выпадкі гандлю «ГС» у неналежных месцах, і ў выпадку паўторнага парушэння пагражаюць перайсці да карных захадаў. У якіх канкрэтна месцах яны заўважылі распаўсюднікаў газеты, не ўдакладняецца.

Як патлумачылі галоўнаму рэдактару выдання Віктару Валадашчуку ў прыватнай размове, гаворка ідзе пра выпадак на ганку райвыканкама. Распаўсюдніца «Газеты Слонімскай» ішла туды па асабістых справах, трымаючы ў руках некалькі газет, і па дарозе адгукнулася на просьбу мінака прадаць выданне.

Віктар Валадашук лічыць такую нагоду для санкцый надуманай. Ён не выключае, што гэткім чынам райвыканкам «рыхтуецца» да размовы з ім наконт падаўжэння ліцэнзіі на раздробны гандаль, тэрмін якой скончыцца 25 чэрвеня.

«Відавочна, улады мэтанакіравана імкнуцца пазбавіцца ад адзінага зарэгістраванага недзяржаўнага выдання Гродзенскай вобласці. Магчыма, гэта звязана з набліжэннем парламенцкіх выбараў», — лічыць галоўны рэдактар.

Віктар Валадашчук нагадвае, што рэдакцыю змушаюць да 1 чэрвеня вызваліць памяшканне, якое яна займала напрацягу 7 гадоў, бо арэндадаўца — РУП «Слонімскі быткамбінат» — адмаўляецца працягваць з газетай дамову.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international