viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прымае ўдзел у міжнароднай місіі ENEMO па назіраньні за правядзеньнем выбараў дэпутатаў парламента Рэспублікі Кыргызстан.

2005 2005-02-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, кіраўнік Берасьцейскай філіі "Вясны" Уладзімір Вялічкін і юрыст Уладзімір Лабковіч у складзе міжнароднай місіі ENEMO (Еўрапейскай Сеткцы арганізацый, якія назіраюць за выбарамі) бяруць удзел у назіраньні за парламенцкімі выбарамі ў Кыргызстане. Выбары адбудуцца 27 лютага у бліжэйшую нядзелю. Выбарчы працэс адбываецца у складаных грамадзка-палітычных умовах, калі ўладныя структуры спрабуюць захаваць статус-кво, а кыргызская дэмакратычная апазіцыя працуе над зьмяненьнем палітычнай сітуацыі скіраванымі на дэмакратызацыю гэтай краіны. Незалежныя беларускія назіральнікі, акрэдытаваныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй Кыргызстана, разьедуцца па розных рэгіёнах краіны. І калі А.Бяляцкі і У.Вялічкін будуць працаваць у акругах, разьмешчаных у Чуйскай даліне, недалёка ад сталіцы Кыргызстана горада Бішкеку, то Уладзімір Лабковіч выяжджае у рэгіён са складанай грамадзка-палітычнай сітуацыяй -- у Нарынскую вобласьць. Менавіта там зараз адбываюцца найвялікшыя у краіне пратэсты грамадзянаў, якія перакрылі асноўныя магістралі ў вобласьці, выставіўшы на дарогах юрты і заваліўшы іх сьпілаванымі дрэвамі. Тысячы людзей не сыходзяць з дарогаў, патрулюючы іх на конях і палячы вогнішчы. Народам захоплена раённая адміністрацыя, улада разьбеглася. Такім чынам грамадзяне пратэстуюць супраць не рэгістрацыі дэмакратычных кандыдатаў ад апазіцыі ў гэтым рэгіёне. У апошні тыдзень грамадзка-палітычная сітуацыя у Кыргызстане абвастрылася. Былі створаныя цяжкасьці для выхаду у сьвет дэмакратычнай газеты МСН, якая вызначылася крытыкай прэзідэнта Кыргызстану А.Акаева. Так , у прыватнай друкарні, якая друкуе гэтую газету, была адключана электраэнэргія. Таксама было адключана вяшчаньне незалежнага радыё "Зактык". Частцы дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты было адмоўлена у рэгістрацыі, што выклікала народныя пратэсты у розных рэгіёнах краіны. Сітуацыю ускладняе тое, што аж сем бліжэйшых сваякоў прэзідэнта А.Акаева балатуюцца у Кінеш (парламент) Кыргызстану, не лічачы далёкіх сваякоў. У дзяржаўнай прэсе ідзе дэскрэдытацыя ідэі маркіроўкі выбарцаў, якая будзе упершыню ужывацца у Кыргызстане дзеля недапушчэньня фальсіфікацыі выбараў. Так, актыўна распускаюцца чуткі, што прамаркіраваныя мужчыны захварэюць на імпатэнцыю і што сама маркіроўка зьяуляецца радыёактыўнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства