Менгарвыканкам зьмяніў прапанаваны заяўнікамі маршрут "Чарнобыльскага шляху"
22.04.2008.
Тэгі: акцыі, масавае мерапрыемства.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
21 красавіка адбыліся перамовы заяўнікаў Чарнобыльскага Шляху з прадстаўнікамі Менгарвыканкаму Генадзем Курбекам, пракурорам Аляксеем Стукам і намесьнікам кіраўніка аддзела грамадзкай бясьпекі Мельнікам. Дэлегацыя заяўнікаў адмовілася пачынаць перамовы, пакуль іх здымае невядома тэлебачаньне. Відэакамэра была прыбраная.
Атрыманы дазвол на правядзеньне шэсьця па маршруце Акадэмія навук - парк Дружбы народаў зь месцам збору каля Акадэміі навук у 14:00. Ісьці дазволена па ходніках.
"Мы паведамілі прадстаўнікам Менгарвыканкаму, што будзем мець канчатковае рашэньне адносна маршруту заўтра, пасьля правядзеньня паседжаньня Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху", - паведаміў адзін з зяўнікаў шэсьця, адказны сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч.
Кожнаму з заяўнікаў было ўручана афіцыйнае папярэджаньне аб адказнасьці. Падпісваць яго заяўнікі адмовіліся.Навіны па тэме
02.10.2008 Прадпрымальнікі будуць бараніць сябе
01.10.2008 Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
28.09.2008 МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку
26.09.2008 Акцыя 28 верасня забаронена
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











