Менгарвыканкам зьмяніў прапанаваны заяўнікамі маршрут "Чарнобыльскага шляху"

2008 2008-04-22T09:46:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

21 красавіка адбыліся перамовы заяўнікаў Чарнобыльскага Шляху з прадстаўнікамі Менгарвыканкаму Генадзем Курбекам, пракурорам Аляксеем Стукам і намесьнікам кіраўніка аддзела грамадзкай бясьпекі Мельнікам. Дэлегацыя заяўнікаў адмовілася пачынаць перамовы, пакуль іх здымае невядома тэлебачаньне. Відэакамэра была прыбраная.

Атрыманы дазвол на правядзеньне шэсьця па маршруце Акадэмія навук - парк Дружбы народаў зь месцам збору каля Акадэміі навук у 14:00. Ісьці дазволена па ходніках. 

"Мы паведамілі прадстаўнікам Менгарвыканкаму, што будзем мець канчатковае рашэньне адносна маршруту заўтра, пасьля правядзеньня паседжаньня Аргкамітэту Чарнобыльскага шляху", - паведаміў адзін з зяўнікаў шэсьця, адказны сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч.  

Кожнаму з заяўнікаў было ўручана афіцыйнае папярэджаньне аб адказнасьці. Падпісваць яго заяўнікі адмовіліся. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international