Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


БАЖ атрымаў адказ з пракуратуры

21.04.2008. Тэгі: журналісты, КДБ, свабода слова, ператрус.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Паводле начальніка следчага аддзелу пракуратуры Мінска Сяргея Іванова, які падпісаў ліст, ператрусы праводзіліся ў межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на прэзідэнта (ч.1 арт. 367 КК РБ) у дачыненні да грамадзян А. Мініча, П. Марозава і А.Абозава. «Вашы звароты… разгледжаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы», — піша следчы Іваноў. Такім чынам, адказ з пракуратуры зноў разыходзіцца з каментаром, зробленым 27 сакавіка кіраўніцай інфармацыйнай службы беларускага МЗС Марыяй Ваньшынай. З яе словаў вынікала, што ператрусы былі звязаныя з дзейнасцю журналістаў неакрэдытаваных замежных СМІ. У пачатку красавіка ГА «БАЖ» звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка. У лісце БАЖ настойвала на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту былі накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку. У хуткім часе Генеральны пракурор адказаў, што перанакіраваў зварот БАЖ у сталічную пракуратуру. Юрысты БАЖ падрыхтавалі для сябраў арганізацыі, у кватэрах якіх праводзіліся ператрусы, узор хадайніцтва і скаргі, якія можна накіраваць у органы пракуратуры ў асабістым парадку. Некаторыя журналісты ўжо скарысталіся гэтымі шаблонамі. Паводле начальніка следчага аддзелу пракуратуры Мінска Сяргея Іванова, які падпісаў ліст, ператрусы праводзіліся ў межах папярэдняга расследавання крымінальнай справы аб паклёпе на прэзідэнта (ч.1 арт. 367 КК РБ) у дачыненні да грамадзян А. Мініча, П. Марозава і А.Абозава. «Вашы звароты… разгледжаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы», — піша следчы Іваноў. Такім чынам, адказ з пракуратуры зноў разыходзіцца з каментаром, зробленым 27 сакавіка кіраўніцай інфармацыйнай службы беларускага МЗС Марыяй Ваньшынай. З яе словаў вынікала, што ператрусы былі звязаныя з дзейнасцю журналістаў неакрэдытаваных замежных СМІ. У пачатку красавіка ГА «БАЖ» звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка. У лісце БАЖ настойвала на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту былі накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку. У хуткім часе Генеральны пракурор адказаў, што перанакіраваў зварот БАЖ у сталічную пракуратуру. Юрысты БАЖ падрыхтавалі для сябраў арганізацыі, у кватэрах якіх праводзіліся ператрусы, узор хадайніцтва і скаргі, якія можна накіраваць у органы пракуратуры ў асабістым парадку. Некаторыя журналісты ўжо скарысталіся гэтымі шаблонамі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования