Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне

2008 2008-04-21T17:22:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска працягваўся разгляд крымінальнай справы супраць дэмакратычных моладзевых актывістаў, якіх абвінавачваюць у крымінальным злачынстве па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Заслуханыя апошнія словы падсудных. Абвяшчэньне прысуду прызначана на 22 красавіка аб 11 гадзіне. Нагадаем, што пракурор запатрабаваў пакараць Кіма Андрэя, актывіста моладзевай арганізацыі “Ініцыятыва”, якога абвінавачваюць яшчэ і па арт. 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі»), 2 гадамі пазбаўленьня волі, Аляксея Бондара, Арцёма Дубскага і Міхаіла Пашкевіча - 2 гадамі абмежаваньня волі, іншых - 2,5 годамі "хіміі" без накіраваньня ў месцы адбыцьця пакараньня. Таксама 22 красавіка ў Маскоўскім судзе сталіцы аб 12 гадзіне пачатак разгляду крымінальнай справы лідэра віцебскіх прадпрымальнікаў Сяргея Парсюкевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international