С.Парсюкевіч: “У турме я задыхаюся”

2008 2008-04-18T15:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч даслаў дамоў ліст, у якім паведамляе пра рэзкае пагаршэньне здароўя. Распавяла жонка прадпрымальніка Натальля:

“Піша, што адчувае сябе блага, але добрай мэдычнай дапамогі не атрымлівае. Адносіны, канечне, нечалавечыя. Яму ў камэры не хапае паветра. Калі ён пачынае задыхаецца, б’е кашаль, ванітуе, да яго выклікаюць доктара. Той прыйдзе, паглядзіць і сыходзіць, вось і ўся дапамога. Як пра гэта паведаміць? У мяне ўражаньне, што нікога гэта ў турме не цікавіць”.

Сяргея Парсюкевіча трымаюць у менскім сьледчым ізалятары з 4 сакавіка. Прадпрымальніка абвінавацілі ў зьбіцьці ахоўніка турмы на Акрэсьціна падчас адбыцьця там адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 10 студзеня. Сяргей Парсюкевіч сваёй віны не прызнае і кажа, што насамрэч гэта яго зьбілі міліцыянты.

Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху пачнецца 22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менску. Сяргею Парсюкевічу пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international