Студэнты зьбіраюць подпісы ў абарону Людвісі Атакулавай

2008 2008-04-18T14:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нагадаем, падчас учорашняга паседжаньня адмысловай камісіі рэктарат прыняў рашэньне хадайнічаць перад рэктарам БДЭУ Шымавым за адлічэньне моладзевай актывісткі, але студэнцкі прафсаюз выступіў супраць беспадстаўнага выключэньня Людвісі. “Студэнты праявілі наздвычай вялікую салідарнасьць, - кажа Людвіся Атакулава, - напачатку я была нават шакаваная, бо не чакала такой падтрымкі з боку аднакурснікаў. Спадзяюся, грамадзкая думка паўплывае на канчатковае рашэньне спадара Шымава”.

Акрамя подпісаў, якія зьбіраюцца аж на 9 (!) факультэтах унівэрсітэта, студэнты будуць пісаць лісты вышэйшаму кіраўніцтву БДЭУ з патрабаваньнем спыніць перасьлед моладзевых актывістаў, чыя думка не супадае з афіцыйнай.

“Упершыню студэнцкі прафком выступіў супраць рашэньня рэктарату, - кажа адзін з ініцыятараў кампаніі ў абарону Людвісі Атакулавай. – Студэнцкі актыў, які звычайна падтрымлівае ўсе прапановы кіраўніцтва ўнівэрсітэта, на гэты раз ня толькі не пагадзіўся, але выступіў з афіцыйным пратэстам, які будзе накіраваны рэктару Шымаву”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international