Заяўнікаў Чарнобыльскага Шляху выклікалі ў Менгарвыканкам

2008 2008-04-21T14:12:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

21 красавіка ў Менгарвыканкам на 15:00 выкліканыя заяўнікі акцыі Чарнобыльскі Шлях. Сёньня - апошні дзень, калі ўлады павінны даць адказ на заяўку. Нагадаем, што пад заяўкай у Менгарвыканкам на правядзеньне Чарнобыльскага шляху падпісаліся восем чалавек: адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, лідэр аргкамітэта па стварэньні руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, адзін зь лідэраў Беларускай партыі "Зялёныя" Алег Новікаў, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Валчанін, старшыня камісіі па экалёгіі і наступствах Чарнобыльскай катастрофы Партыі БНФ Юры Меляшкевіч, адзін зь лідэраў моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" Міхаіл Пашкевіч, сябра Партыі камуністаў Беларускай Алег Шапавалаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства