Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


У абарону помніка Максіму Багдановічу

21.04.2008. Тэгі: культура, пісьменьнікі, заявы, ушанаваньне.
Крыніца: БелаПАН.

У адкрытым лісце А.Астаповіч нагадвае, што 11 красавіка па распараджэнні кіраўніка дзяржавы дэмантаваны манумент для яго пераносу ў іншае месца. Аўтар ліста разумее, што распараджэнне выдадзена згодна са шматлікімі матэрыяламі, падрыхтаванымі праекціроўшчыкамі рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, супрацоўнікамі Міністэрства культуры і Мінскага гарвыканкама. "Названыя ўстановы самастойна не прынялі рашэнне па помніку ў сувязі з тым, што яно непасрэдна парушае закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны", бо помнік Максіму Багдановічу з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны", — зазначаецца ў лісце. Старшыня таварыства паведамляе, што аўтара помніка — скульптара Сяргея Вакара — ужо няма ў жывых, а яго суаўтары — архітэктары Леанід Маскалевіч і Юрый Казакоў, якія згодна з заканадаўствам павінны ажыццяўляць аўтарскі нагляд, — выступілі супраць пераносу манумента ў цень будынка тэатра, бо на фоне навакольных будынкаў ён стане дробным. Акрамя таго, дэвальвуецца каштоўнасць манумента як нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці. На думку старшыні таварыства, прычынай пераносу помніка з'яўляецца "будаўніцтва новага пампезнага фантана, якое някепска дасць зарабіць шматлікім зацікаўленым колам". А.Астаповіч просіць кіраўніка дзяржавы "адмежавацца ад кучкі махляроў "ад дзяржаўнага кіраўніцтва", прыцягнуць іх да адказнасці за грубае парушэнне заканадаўства і прыняць узважанае рашэнне па вяртанні помніка Максіму Багдановічу на тое месца, дзе ён прастаяў звыш за 20 гадоў і павінен стаяць у адпаведнасці з літарай і духам закона". Паводле слоў аўтара ліста, такія дзеянні знойдуць падтрымку і разуменне ў шырокіх слаях беларускага грамадства, для якога Багдановіч з'яўляецца адным з асноўных сімвалаў Айчыны.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования