У абарону помніка Максіму Багдановічу

2008 2008-04-21T13:13:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У адкрытым лісце А.Астаповіч нагадвае, што 11 красавіка па распараджэнні кіраўніка дзяржавы дэмантаваны манумент для яго пераносу ў іншае месца.

Аўтар ліста разумее, што распараджэнне выдадзена згодна са шматлікімі матэрыяламі, падрыхтаванымі праекціроўшчыкамі рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, супрацоўнікамі Міністэрства культуры і Мінскага гарвыканкама. "Названыя ўстановы самастойна не прынялі рашэнне па помніку ў сувязі з тым, што яно непасрэдна парушае закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны", бо помнік Максіму Багдановічу з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2-й катэгорыі, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны", — зазначаецца ў лісце.

Старшыня таварыства паведамляе, што аўтара помніка — скульптара Сяргея Вакара — ужо няма ў жывых, а яго суаўтары — архітэктары Леанід Маскалевіч і Юрый Казакоў, якія згодна з заканадаўствам павінны ажыццяўляць аўтарскі нагляд, — выступілі супраць пераносу манумента ў цень будынка тэатра, бо на фоне навакольных будынкаў ён стане дробным. Акрамя таго, дэвальвуецца каштоўнасць манумента як нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На думку старшыні таварыства, прычынай пераносу помніка з'яўляецца "будаўніцтва новага пампезнага фантана, якое някепска дасць зарабіць шматлікім зацікаўленым колам". А.Астаповіч просіць кіраўніка дзяржавы "адмежавацца ад кучкі махляроў "ад дзяржаўнага кіраўніцтва", прыцягнуць іх да адказнасці за грубае парушэнне заканадаўства і прыняць узважанае рашэнне па вяртанні помніка Максіму Багдановічу на тое месца, дзе ён прастаяў звыш за 20 гадоў і павінен стаяць у адпаведнасці з літарай і духам закона". Паводле слоў аўтара ліста, такія дзеянні знойдуць падтрымку і разуменне ў шырокіх слаях беларускага грамадства, для якога Багдановіч з'яўляецца адным з асноўных сімвалаў Айчыны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international