Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Жлобінская міліцыя правярае газету «Товарищ» на прадмет «дэструктыўнасці»

18.04.2008. Тэгі: незалежныя выданьні, канфіскацыя, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Каля 1 200 асобнікаў апошняга нумару недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Товарищ», прызначаных для распаўсюду ў Гомельскай вобласці, затрыманыя і знаходзяцца ў Жлобінскім РАУС. Паводле тлумачэнняў супрацоўнікаў міліцыі, выданне мусіць прайсці праверку на прадмет наяўнасці матэрыялаў «дэструктыўнага характару». Як распавёў у гутарцы з прэс-службай БАЖ распаўсюднік «Товарища» ў Гомельскім рэгіёне Валер Рыбчанка, пастанова аб затрыманні аўтамабіля грунтавалася на адпаведным рапарце з КДБ. Машыну з газетамі затрымалі ўвечары 17 красавіка на ўездзе ў Жлобін супрацоўнікі ДАІ. Кіроўцу адразу загадалі ехаць да будынку раённага аддзялення міліцыі. «Каля аддзялення давялося чакаць больш за 2 гадзіны. Ніякага дагляду ніхто не праводзіў. Пазней высветлілася, што ў міліцыянтаў не было на тое санкцыі пракурора. Мы былі вымушаныя пакінуць машыну на ноч каля міліцыі», — кажа В. Рыбчанка. Па яго словах, дагляд машыны і складанне пратаколу праводзілі 18 красавіка ў першай палове дня.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования