Жлобінская міліцыя правярае газету «Товарищ» на прадмет «дэструктыўнасці»

2008 2008-04-18T11:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля 1 200 асобнікаў апошняга нумару недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты «Товарищ», прызначаных для распаўсюду ў Гомельскай вобласці, затрыманыя і знаходзяцца ў Жлобінскім РАУС. Паводле тлумачэнняў супрацоўнікаў міліцыі, выданне мусіць прайсці праверку на прадмет наяўнасці матэрыялаў «дэструктыўнага характару». Як распавёў у гутарцы з прэс-службай БАЖ распаўсюднік «Товарища» ў Гомельскім рэгіёне Валер Рыбчанка, пастанова аб затрыманні аўтамабіля грунтавалася на адпаведным рапарце з КДБ.

Машыну з газетамі затрымалі ўвечары 17 красавіка на ўездзе ў Жлобін супрацоўнікі ДАІ. Кіроўцу адразу загадалі ехаць да будынку раённага аддзялення міліцыі. «Каля аддзялення давялося чакаць больш за 2 гадзіны. Ніякага дагляду ніхто не праводзіў. Пазней высветлілася, што ў міліцыянтаў не было на тое санкцыі пракурора. Мы былі вымушаныя пакінуць машыну на ноч каля міліцыі», — кажа В. Рыбчанка.

Па яго словах, дагляд машыны і складанне пратаколу праводзілі 18 красавіка ў першай палове дня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international