У Гародні яшчэ адзін выклік у КДБ

2008 2008-04-21T09:38:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ адзін гарадзенскі актывіст – Уладзімір Ларын – быў выкліканы на гэтым тыдні ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. Па словах сябра партыі АГП ён атрымаў папярэджаньне, што ў разе далейшага ўдзелу ў дзейнасьці апазіцыі, на яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 342 артыкулу Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія сур’ёзна парушаюць грамадскі парадак). Размову з актывістам Гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП вёў супрацоўнік КДБ Рушніцкі. Ён прыгадаў Ларыну яго ранейшыя затрыманьні міліцыяй і адміністрацыйныя пакараньні, а таксама ўдзел у адзначэньні Дня Волі ў Мінску 25 сакавіка. У Ларына былі ўзятыя пісьмовыя тлумачэньні, пасьля чаго яго адпусьцілі. Яшчэ адзін гарадзенскі актывіст – Уладзімір Ларын – быў выкліканы на гэтым тыдні ў УКДБ па Гарадзенскай вобласці. Па словах сябра партыі АГП ён атрымаў папярэджаньне, што ў разе далейшага ўдзелу ў дзейнасьці апазіцыі, на яго можа быць распачата крымінальная справа паводле 342 артыкулу Крымінальнага Кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія сур’ёзна парушаюць грамадскі парадак). Размову з актывістам Гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП вёў супрацоўнік КДБ Рушніцкі. Ён прыгадаў Ларыну яго ранейшыя затрыманьні міліцыяй і адміністрацыйныя пакараньні, а таксама ўдзел у адзначэньні Дня Волі ў Мінску 25 сакавіка. У Ларына былі ўзятыя пісьмовыя тлумачэньні, пасьля чаго яго адпусьцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international