Мілінкевіча запрасілі на размову ў Міністэрства юстыцыі
18.04.2008.
Тэгі: грамадскія арганізацыі, рэгістрацыя, Мінюст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Ужо прайшоў месяц і адзін тыдзень з дня падачы заявы аб рэгістрацыі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”, але адказу яшчэ няма.
Адвезены Законам тэрмін на разгляд падобнай заявы і накіраванне адказу складае месяц. Аднак, калі мінуў гэты тэрмін і намеснік кіраўніка ствараемага грамадскага аб’яднання Юрась Губарэвіч патэлефанаваў у Міністэрства юстыцыі, началнік Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Мінюста спадар Сліжэўскі паведаміў, што дакументы знаходзяцца на разглядзе ў калегіі Міністэрства і прапанаваў пачакаць адказу, які будзе дасланы па пошце.
17 красавіка, на пытанне аднаго з заснавальнікаў ПАГА “Рух “За Свабоду” Аляксея Кавальца, той самы чыноўнік у сваім адказе пакінуў інтрыгу: “Чакайце, мы Вам патэлефануем у бліжэйшыя дні і выклікаем у Мінюст па пытанню рэгістрацыі”.
– Мінюст вядомы як орган які выступае з ініцыятывай аб ліквідацыі грамадскіх арганізацый за парушэнні заканадаўства. А хто павінен сачыць за выкананнем заканадаўства самім Мінюстам? – задаецца пытаннем намеснік кіраўніка ПАГА “Рух “За Свабоду” Віктар Карнеенка.
У гэты ж дзень начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі запрасіў кіраўніка ствараемага Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на размову з намеснікам міністра юстыцыі ў аўторак 22 красавіка а 17-ай гадзіне.
Навіны па тэме
09.10.2008 Заснаваны рух у падтрымку рэпрэсаваных
02.10.2008 Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі “затрымаў” вылет самалёта на 20 хвілінаў
08.09.2008 Сьвята было адно, а саюзаў палякаў – два
08.09.2008 Незадаволеных кандыдатаў ЦВК накіроўвае ў суд
29.08.2008 Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











